разнавіднасць крыніц току, у якіх электрычная энергія атрымліваецца за кошт прамога пераўтварэння хім. энергіі ў рэакцыях акіслення-аднаўлення. Да Х.к.т. адносяць гальванічныя элементы (у т. л.нармальныя элементы), электрычныя акумулятары і паліўныя элементы.
Прынцып дзеяння Х.к.т. заснаваны на пераходзе электронаў пры пэўных хім. рэакцыях ад аднаго рэчыва да другога. Акісляльнік і аднаўляльнік у іх адасоблены, а электроны перамяшчаюцца з дапамогай электраправоднага матэрыялу, у якім узнікае эл. ток. Пры выкарыстанні Х.к.т. назапашаныя ў іх рэчывы расходуюцца, што і абмяжоўвае час іх работы. Х.к.т. створаны ў 19 ст. (Вольтаў слуп у 1800, элемент Даніела—Якобі ў 1836, Лекланшэ элемент у 1865 і інш.). Да 1860-х г. Х.к.т. былі адзінай крыніцай сілкавання эл. прылад.
Літ.:
Багоцкий В.С., Скундин А.М. Химические источники тока. М., 1981.